Хакей: Беларусь перамагла Польшчу


У межах кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў-2018 беларуская зборная ўжо атрымала другую перамогу.

У сённяшнім матчы нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў «Менск-Арэне» перамагла Польшчу – 5:3. Прычым матч пачынаўся не вельмі добра для беларускіх хакеістаў, якія саступалі з лікам 0:2.

Учора беларусы перагулялі датчанаў з лікам 5:2.

У нядзелю Беларусь сустракаецца са Славеніяй, каманда-пераможца гэтага матчу возьме ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхангу.

Hockey

НМ, belsat.eu, фотаздымак Беларуская федэрацыя хакею

Стужка навінаў