Хакеісты зборнай Украіны па хакею прызналіся ў здачы матчу на чэмпіянаце свету


Два гульцы нацыянальнай зборнай Украіны па хакеі «злівалі» матч хатняга чэмпіянату свету-2017 супраць Паўднёвай Карэі.

Пра гэта піша выданне «Обозреватель», публікуючы фотаздымкі распісак брамніка Эдуарда Захарчанкі і абаронцы Уладзіміра Варыводы, якія прызналіся ў здзейсненым.

У распісках спартоўцы паабяцалі, што вернуць па $ 30 тыс. у выпадку невыканання імі мэты па дасягненні камандай фіксаванага выніку, калі зборная Украіны не прайграе Паўднёвай Карэі з розніцай у дзве і болей шайбаў.

Паядынак са зборнай Паўднёвай Карэі, які праходзіў 28 красавіка, быў апошнім для ўкраінскай зборнай на хатнім чэмпіянаце свету-2017 у дывізіён . Украінцы на той момант ужо вылецелі ў Дывізіён , і ў выніку, саступілі карэйцам толькі ў серыі булітаў (1: 2).

У сваю чаргу зборная Паўднёвай Карэі ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла ў элітны дывізіён чэмпіянату свету па хакеі.

Таксама, як стала вядома выданню «Обозреватель», адным з арганізатараў злачыннай схемы зʼяўляецца былы галоўны трэнер харкаўскага «Віцязя» Аляксей Лазарэнка. Сам хакейны спецыяліст ад любых каментароў па дадзенай сітуацыі адмовіўся.

Федэрацыя хакея Украіны павінна прыняць рашэнне па сітуацыі на сваім пасяджэнні, якое адбудзецца ў панядзелак 21-га жніўня.

Хакеістам, якія «злілі» матч, пагражае штраф ад 560 тыс. грыўняў (каля $ 22 тыс.) альбо абмежаванне волі ад двух да пяці гадоў. Магчымы варыянт пазбаўлення волі на той жа тэрмін са спецыяльнай канфіскацыяй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Obozrevatel.com

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары