«Хай у Драздах панюхаюць». Светлагорск пратэстуе супраць цэлюлознага заводу (СТРЫМ)

video

Фота ілюстратыўнае, з архіву belsat.eu

Зусім нядаўна побач са Светлагорскам каля вёскі Якімава Слабада адкрыўся завод беленай цэлюлозы. Прадпрыемства яшчэ нават не выйшла на праектную магутнасць працы, а людзі з ваколіцаў ужо скардзяцца на смурод, выходзяць на пратэсты, звяртаюцца да ўладаў з патрабаваннямі спыніць працу прадпрыемства.

8 лютага жыхары Светлагорску і вёскі Якімава Слабада выйшлі экалагічны пікет.

Завод быў пабудаваны на базе мясцовага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Будоўля стартавала ў 2012 годзе. Кошт будаўніцтва склаў каля $ 1 млрд.

Плануецца, што пасля ўвядзення ў эксплуатацыю на светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце штогод будзе перапрацоўвацца 2,5 млн кубоў драўніны і выпускацца 400 000 тонаў сульфатнай беленай цэлюлозы, з якой завод у Добрушы будзе прадукаваць 200 000 тонаў кардону.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары