Хʼюстан накрыла катастрафічная паводка, ёсць ахвяры


Больш за 1000 чалавек эвакуяваны з раёнаў гораду Хʼюстан, які пацярпелі ад паводкі, выкліканага ўраганам «Харві». Як мінімум два чалавекі загінулі. У горадзе, дзе практычна паралізаваная праца транспарту, уведзена надзвычайнае становішча.

Паведамляецца аб двух да пяці загінулых, аднак пакуль дакладна пацверджаны дзве смерці: у акрузе Арканзас адзін чалавек памёр у пятніцу ўвечары пры пажары ў сябе дома, а ў Хʼюстане загінула жанчына, якая кіравала аўтамабілем падчас паводкі.

Нацыянальная служба надворʼя ў Хʼюстане ў нядзелю назвала сітуацыю «катастрафічнай і беспрэцэдэнтнай», паведамляе Голас Амерыкі.

Паліцыя Хʼюстана заклікала жыхароў горада залазіць на дахі, а не хавацца на гарышчах, калі іх дамы апынуцца ў зоне затаплення.

Удару стыхіі падобнай сілы ЗША не адчувалі з 2004 года, калі ў выніку ўрагану «Чарлі» загінулі 15 чалавек. Яго шкоду тады ацанілі ў 16 млрд долараў, адзначае Бі-бі-сі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў