Гёбэльс па-расейску: «нацгвардзейцам паабяцалі па кавалку зямлі і па два рабы»


У Расеі з’явіўся яшчэ адзін «прапагандыст-кулямётчык». Карэспандэнт Першага Канала Алег Шышкін выдаў у эфір рэпартаж, у якім сцвярджаецца, што байцам Нацгвардыі за ўдзел у вайне паабяцалі кавалак зямлі і двух рабоў.

Рэпартаж выйшаў у нядзелю ў выпуску навінаў. Адзін з герояў матэрыялу, жыхар Данбасу, нібыта перадае сваю гутарку з жаўнерамі Нацыянальнай гвардыі: «самі жаўнеры казалі, што ў іх загад знішчаць нас, а калі спыталі, навошта, чаму ваюеце, яны казалі: нам паабяцалі кавалачак зямлі і па два рабы». Журналіст нават не падвяргае сумневу гэтае выказванне і адразу паказвае чорна-белыя кадры са спаленымі целамі людзей.

 

Зрэшты, увесь матэрыял напоўнены выявамі забітых людзей. Шышкін паказвае сваім гледачам архіўныя хронікі з Другой сусветнай вайны з забітымі жанчынамі і дзецьмі ды кадры, імаверна, з Данбасу, прыпяваючы забойства цывільных грамадзянаў Украіны ўкраінскаму ж войску.

У біяграфіі карэспандэнта ўгадваецца, што ён раней рабіў рэпартажы з Чачэніі, а таксама змешчаны фотаздымак Шышкіна, які на палігоне вучыцца страляць з кулямёту.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў