Гурт «Sounduk» прэзентуе новы альбом «Сом»


Чацвёрты паўнавартасны альбом Ганны Хітрык і гурта «Sounduk» нядаўна апублікаваны ў сеціве, а 16 красавіка прыхільнікаў чакае канцэртная прэзентацыя ў Цэнтральным доме афіцэраў.

Першапачаткова альбом планаваўся як цалкам беларускамоўны, але ў працэсе зʼявіліся расейскамоўныя песні. У выніку атрымаўся падвойны рэліз з 16 кампазіцыяў: 8 песень па-расейску і 8 па-беларуску.

«Кожная песня ў гэтым альбоме – гэта гісторыі. Гісторыі блізкіх мне людзей, падгледжаныя і надуманыя гісторыі выпадковых… Напрыклад, песню «Улыбка» я напісала свайму сыну Сцёпу, і сапсавала шмат дубляў пры запісе, бо мяне захлыналі эмоцыі. Альбом вельмі атмасферны, ён такі на плюсах і мінусах. Чакаем усіх 16 красавіка на прэмʼеры!», – кажа салістка Ганна Хітрык.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў