Гурт «PAWA» прэзентуе трэці студыйны альбом «Žyta»


Як і ў папярэдніх альбомах «PAWA» эксперыментуе з традыцыйнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання, засяродзіўшы гэтым разам сваю ўвагу выключна на беларускай песеннай традыцыі.

Нарэшце наш фотасэт!!!

Posted by PAWA on Sunday, June 21, 2015

Сяржук Шаўчэнка (гітара, спеў): «Žyta» – гэта перадусім спроба знайсці сваё адметнае гучанне па-за трэндамі ды стылёвымі ўмоўнасцямі. Мы засяродзілі сваю ўвагу не на тым, што адбываецца навокал нас, а хутчэй на тым, што мы маем самі як калектыў».

Новая кружэлка складаецца з васьмі песень з розных рэгіёнаў Беларусі, васьмі гісторый, васьмі вобразаў.

Мікіта Седзянкоў (клавішы, вакал): «Над трэцім альбомам мы працавалі на працягу года. За гэты час мы шмат падарожнічалі і, вядома, гэта было добрай эмацыйнай і творчай ежай для нас. Сёння мы знаходзімся ў сваёй найлепшай канцэртнай кандыцыі ды, маючы за плячыма музычны матэрыял «Žyta», а таксама папярэднія альбомы, у стане рэпрэзентаваць разнастайную жывую праграму як для аматараў беларускай традыцыі, так і для шырокага кола слухачоў».

Юрась Панкевіч (дудар, вакал): «Галоўным як для мяне, так і для ўсіх нас было захаваць змест традыцыйных песень, іх эмоцыі. Калі гэта журба, дык і гучаць асноўны песня мусіць журботна, калі песня жартоўная, то няма сэнсу рабіць з яе нешта штучна глыбокае».

Нашы продкі ўмелі добра бавіць час і жартаваць.Чым жа мы горшыя за іх?



«Наш стыль «folktronica», (эклектычнае спалучэнне архаічнай і сучаснай музыкі) дае магчымасць уявіць сабе самыя фантастычныя сюжэты, напрыклад, гучанне архаічнай музыкі на іншых планетах, – пішуць музыкі ў афіцыйным прэс-рэлізе да новай студыйнай кружэлкі. – Увогуле нас захапляе тэма іншапланетных цывілізацый, таму вокладку новага альбома аформілі адпаведна, таксама выкарыстоўваем элементы іншапланетнай эстэтыкі на канцэртах».

На фізічных носьбітах новы альбом вупусціла кампанія «VIGMA». Таксама альбом «Žyta» можна набыць у лічбавым фармаце на amazon.com ды ў іншых інтэрнэт-крамах.

Спампаваць «Žyta» можна тут!

belsat.eu

Стужка навінаў