Гурт «Дразды» зняў кліп у стылі «Ленінграду» – з мацюкамі і жаночымі азадкамі

video

Прасоўваць ролік «Не танцую» на тэлебачанні калектыў не плануе, «разумеючы, што інтэрнэт важнейшы».

Паводле сюжэту лідар гурта праходзіць кастынг па танцах, хоць у песні сцвярджае, што не танчыць «наагул ніколі». Падтрымлівае музыку каманда дзяўчат, што танчаць тверк, у якім актыўна выкарыстоўваюцца ляжкі і сцёгны.

Як распавёў Віталій Карпанаў naviny.by, гэта самы дарагі праект «Драздоў», паколькі ў ім была задзейнічаная прафесійная здымачная група.

На пачатку стваральнікі відэа падзякавалі БРСМ, які прадставіў для здымак каманды памяшканне ў савецкім стылі. У БРСМ скандальнай славе кліпа не ўзрадаваліся і папрасілі аўтараў роліка прыбраць назву моладзевай арганізацыі. Таму на канале групы «Дразды» у YouTube версію кліпа абнавілі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары