Гурт «Час Лайна» адказаў «Brutto» песняй «Будзь трусам»

video

Малады менскі гурт «Час Лайна» прэзентаваў кліп на кавер песні гурта «Brutto» «Будзь смелым».

Музыкі перайначылі верш Янкі Купалы «Будзь смелым» на свой лад ды запісалі песню і знялі кліп «Будзь трусам». Кліп зняты ў стылі антыўтопіі з выкарыстаннем дэкарацый, якія ствараліся пад уплывам сюжэтаў кнігі Джорджа Орўэла «1984».

«Час Лайна» кажа, што іх тэкст больш дасканала адлюстроўвае тое, што адбываецца ў наш час у Беларусі і вакол яе:

«На жаль, у новы год мы ўсе ўвайшлі гэтак жа, як і выйшлі з мінулага. Нічога не змянілася, як сядзелі, так і сядзім у сваіх норах. Мы хочам, каб словы Янкі Купалы беларусы пачулі і задушылі ў сабе нясмелага трусіка. А пакуль гэтага не здарыцца – змірыся і «Будзь трусам».

А вось для параўнання песня «Brutto» на верш Янкі Купалы.

МЯ, паводле artsiadziba.by

Тэгі: , ,
Глядзі таксама
Каментары