Гурт «Akute» праспяваў у Менску свае найлепшыя песні


Група «Akute» парадавала сваіх прыхільнікаў найлепшымі кампазіцыямі мінулых гадоў.

Калектыў даў вялікі сумесны канцэрт у новай пляцоўцы «Prime Hall» разам з гуртом «The Toobes».

«Akute» выканалі свае хіты з альбомаў «Дзевачкі і космас» (2011), «Не існуе» (2012) і «Рэальнасць і сны» (2014).

«Akute» і гурт «Босае Сонца» выступяць на канцэрце з нагоды 7-га Дня нараджэння тэлеканалу «Белсат». Імпрэза мае адбыцца 12 снежня ў Варшаве ў клубе «Nowa Jerozolima» а 20:00 гадзіне.

Уваход на імпрэзу вольны, але ёсць адна ўмова: змясціце інфармацыю пра канцэрт на Вашым профілі на «Фэйсбуку» і палюбіце (калі Вы гэтага яшчэ не зрабілі) нашую суполку «Belsat_TV». Вы можаце запрасіць на канцэрт сваіх сяброў. Колькасць месцаў абмежаваная, а гэта значыць, чым хутчэй Вы пацвердзіце свой удзел, тым лепш.

«Белсат» сардэчна запрашае.

МЯ, відэа – Сяржук Кавалёў, belsat.eu

Стужка навінаў