Гуркоў у Менску: Кожная перамога як першая


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/7BXoJm4tB8A”][vc_column_text]

Фота – facebook.com/vital.hurkou

Віталь Гуркоў разам з нашымі тайскімі баксёрамі прыляцеў у Менск.

«Кожны раз як першы», – расказаў Гуркоў «Белсату» пра перамогу ў фінале Чэмпіянату свету па муай-тай адразу пасля прылёту ў Менск.

Сярод адметнасцяў гэтага турніру для сябе Гуркоў вылучыў «няпростыя ўмовы і абставіны» ды іншыя «асабістыя рэчы».

Падчас паўфіналу ягоны родны дзядзька быў на аперацыйным стале. «Рабілі аперацыю на сэрцы», – прызнаўся спартовец.

На пытанне пра кашулю з Пагоняй, у якой ён выйшаў на цырымонію ўзнагароджання, Віталь Гуркоў адрэзаў: «Цішотка як цішотка. Ніякіх пытанняў да яе не было».

«Вы любіце Спандж Боба ці Le Coq Sportif? Дык вось, я люблю такую цішотку».

У фінале чэмпіянату свету па тайскім боксе, які праходзіў у шведскім Ёншэпінгу (Jonkoping), Віталь Гуркоў перамог Экапхана Самбунсаба з Тайланду, які не саступаў нікому цягам чатырох гадоў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў