Гуркоў – чэмпіён свету


На чэмпіянаце свету ў Швецыі беларускі баксёр перамог тайца, які не прайграваў 4 гады запар.

У фінале Чэмпіянату свету па тайскім боксе, які праходзіць у шведскім Ёнчопінгу, Віталь Гуркоў перамог Экапхана Самбунсаба (Ekkaphan Somboonsab) з Тайланду, які не саступаў нікому цягам чатырох гадоў.

Гуркоў выступае ў катэгорыі да 75 кг.

На гэты турнір Гуркоў мог не патрапіць: сродкаў на ягоную паездку ў Міністэрства спорту не было. За лічаныя гадзіны беларусы скінуліся грашыма і сабралі Br 68 млн, ад якіх Гуркоў адмовіўся.

На пачатку траўня Мінспорту заявіла, што грошы ўсё ж знайшліся.

Сёння перамогу святкавала і іншая тайбаксёрка з Беларусі – Алена Ляшкевіч. Увечары пройдуць фіналы, дзе таксама будуць біцца беларусы – Дзяніс Ганчаронак, Зміцер Валент і Андрэй Герасімчук.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў