Гуманітарная катастрофа ў Хакасіі: праз лясныя пажары каля 5 тыс. асобаў засталіся без жытла


У выніку пажараў, якія пачаліся ў адной з рэспублік Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Паўднёвай Сібіры 12 красавіка з-за ўпала сухой травы, згарэлі больш 1,2 тысячы дамоў. Без жылля засталіся каля 5 тысяч чалавек, загінулі 15 асобаў. У тушэнні пажараў прымалі ўдзел некалькі тысяч ратавальнікаў, а таксама восем самалётаў і верталётаў. МНС паведамляе пра ліквідацыю ўсіх агнішчаў.

Афіцыйнай прычынай распаўсюджвання пажараў у рэспубліцы называюць ураган і рэзкае пацяпленне.

Пацярпелі не толькі людзі. Загінула каля 4 тысяч галоў жывёлы.

Шкода ад агню велізарная, падаюць у прэс-службе ўраду. Улады рыхтуюць пастанову аб аказанні фінансавай дапамогі пацярпелым.Памер аднаразовай дапамогі складзе ад 10 да 100 тысяч рублёў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў