Гульцы гандбольнага клубу імя Мяшкова чытаюць Багдановіча!


Гульцы БГК імя Мяшкова выпусцілі відэаролік прысвечаны 125-годдзю Максіма Багдановіча. Чальцы каманды – беларусы Сяргей Шыловіч, Вячаслаў Шумак, серб Растка Стойкавіч, харват Іван Пешыч ды славенец Сымон Разгор (двое апошніх – удзельнікі Алімпіяды ў Рыа) чытаюць верш Багдановіча «Зорка Вянера».

«БГК ім. Мяшкова традыцыйна падтрымлівае ініцыятывы, звязаныя з беларускай мовай. У гэтым годзе клуб размяшчаў сацыяльную рэкламу ў Берасці ды рэгіёне на беларускай мове, удзельнічаў у ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom». Цяпер – новы крок у дзень вялікай даты – 125-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага паэта Максіма Багдановіча, – гаворыць Лідзія Сямёнава, намеснік кіраўніка па маркетынгу і камунікацыях БГК. – Радыя, што «Зорку Венеру» прачыталі гульцы, якія прадстаўляюць чатыры розныя краіны».

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў