«Гульня ў вайнушку». Як выглядае беларускае войска знутры


Глядзіце дакументальны фільм «Белсату» пра тое, як беларусы служаць у войску.

Фільм Антона Цялежнікава паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў – Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу.

Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю – яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы.

МЛ; фота вокладкі – Сяргей Гудзілін

Стужка навінаў