Грымяць вокны, абвальваюцца будынкі: у Італіі – два землятрусы за вечар


У цэнтральнай Італіі адбыліся два моцныя землятрусы з інтэрвалам у дзве гадзіны.

Эпіцэнтр абодвух штуршкоў знаходзіцца ў камуне Кастэльсантанджэла-суль-Нера у рэгіёне Марке. Мэр камуны Маура Фэлучы (Mauro Felucci) заявіў, што ў горадзе знікла электрычнасць, а ўсе 300 жыхароў пакінулі свае дамы і сабраліся на плошчы.

Звестак аб пацярпелых пакуль няма. Вядома толькі, што ў выніку першага штуршка была лёгка параненая толькі адна асоба.

BBC падае, што «вокны грымелі па ўсёй цэнтральнай Італіі», у тым ліку і ў Рыме.

«Reuters» піша, што ў выніку прыроднай з’явы абваліўся касцёл 15 стагоддзя, пашкоджаны падчас жнівеньскага землятрусу, у выніку якога загінулі амаль 300 чалавек. (Падчас сённяшняга землятрусу ў святыні нікога не было.) Таксама разбураныя некаторыя дарогі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары