Грыбаўскайце: На час вучэнняў «Захад-2017» ЗША дашлюць у Літву больш знішчальнікаў і вайскоўцаў


Падчас вераснёўскіх сумесных вучэнняў Беларусі ды Расеі ЗША падвояць колькасць знішчальнікаў місіі паветранай паліцыі НАТО ў Літве, абвесціла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Паводле яе, у Літве падчас вучэнняў таксама будзе знаходзіцца больш амерыканскіх вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі.

«Тое, што тут будзе больш арміі, падвояць місію паветранай паліцыі, падчас вучэнняў» Захад« тут будзе больш амерыканскіх вайскоўцаў і тэхнікі, караблёў, паказвае асаблівую ўвагу да нашага рэгіёну», – сказала ў інтэрвʼю 31 ліпеня прэзідэнт Літвы.

Чаго чакаць ад вучэнняў «Захад-2017»?

Звычайна ў місіі паветранай паліцыі НАТО ў Літве бяруць удзел 4 знішчальнікі. У пачатку восені амерыканцы даставяць у Шаўляй 8 знішчальнікаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў