Грыбаўскайце патлумачыла, чаму Літва супраць БелАЭС


Прэзідэнт Літвы выказалася пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

«БелАЭС я лічу расейскім геапалітычным праектам, нядобразычліва накіраваным супраць Літвы. Магчымасць шантажаваць і аказваць ціск на Літву, перашкаджаць яе сінхранізацыі з Захадам», – заявіла сёння ў Вільні Даля Грыбаўскайце.

Паводле яе, Літва мусіць усімі магчымымі сродкамі спыніць праект БелАЭС і патрабаваць бяспекі і празрыстасці.

«Няма сумневаў у тым, што мы мусім выканаць сваё хатняе заданне – абараніць свой рынак ад трапляння на яго электраэнергіі з такой станцыі і паскараць, паляпшаць працэс сінхранізацыі (лініяў электраперадачаў з Захадам)», – адзначыла прэзідэнт Літвы ў размове з журналістамі.

Што думаюць у Літве пра Беларускую АЭС

Даля Грыбаўскайце мяркуе, што Літва мусіць зрабіць так, каб праект БелАЭС быў эканамічна нявыгадным, а таксама, каб ён быў названы шкоднасным і накіраваным супраць Літвы.

У той жа час у канцы студзеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў заявіў, што на тэрыторыі Беларусі ў будучыні можа пачацца будаўніцтва новых АЭС.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў