Грузінскія і ўкраінскія ўлады ў Беларусі вядуць таемныя перамовы аб выдачы Саакашвілі, – СМІ


Кіраўнік Службы дзяржаўнай бяспекі (СДБ) Грузіі Вахтанг Гамелаўры ў Беларусі правёў сакрэтныя перамовы з прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў аб выдачы Міхэіла Саакашвілі.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Руставі-2».

СДБ Грузіі пацвердзіла візіт Гамелаўры ў Беларусь – афіцыйна ён мусіць прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды стогадовага юбілею беларускіх органаў дзяржбяспекі. Аднак, паводле інфармацыі СМІ, сапраўдная мэта візіту – абмеркаванне з украінскімі чыноўнікамі лёсу Міхэіла Саакашвілі, да выдачы якой рыхтуюцца ўлады Украіны.

Нагадаем, 8 снежня Саакашвілі затрымалі ў Кіеве паводле абвінавачвання ў «садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацыяў і ўтойванні іх злачыннай дзейнасці». Улады Украіны вінавацяць Саакашвілі ў сувязях з Масквой, а таксама ў тым, што фінансаванням ягоных палітычных акцыяў займаўся беглы алігарх Сяргей Курчанка, блізкі да Віктара Януковіча.

10 снежня ў Кіеве прайшоў ініцыяваны Саакашвілі шматтысячны «марш за імпічмент». На наступны дзень суд адмовіўся арыштоўваць Саакашвілі – цяпер ён на свабодзе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў