ГРУшнікаў Ерафеева і Аляксандрава ў Маскве сустракалі толькі жонкі

video

Расейскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева, якія былі асуджаныя ва Украіне пасля затрымання на Данбасе, не сустракалі афіцыйныя асобы ў аэрапорце ў Маскве.

Як паказалі расейскія каналы, іх спаткалі толькі жонкі.

Як перадае расейскае агенцтва «ТАСС» прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў графіку прэзідэнта Расеі пакуль няма запланаваных сустрэч з Аляксандравым і Ерафеевым.

Па словах журналіста Паўла Канігіна, нікога з журналістаў не дапусцілі задаць пытанне.

https://www.youtube.com/watch?v=0B3WrvZTmDA

25 траўня стала вядома пра вяртанне зняволенай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі на радзіму, а прадстаўнікоў расейскага ГРУ Ерафеева і Аляксандрава ў Расею.

Расейскі бок афіцыйна пацвердзіў, што перадача Саўчанкі Украіне і Ерафеева ды Аляксандрава Расеі адбылася, аднак настойвае, што гэта не абмен.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка надаў Надзеі Саўчанцы званне Героя Украіны ды ўручыў ордэн «Залатая зорка».

МЯ, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары