Група смерці «Сіні кіт» актывізавалася ў сацыяльных сетках


Ілюстрацыйнае фота (архіў)

Адна з групаў у сацыяльных сетках «Сіні кіт», так званая гэта «група смерці» для падлеткаў, якія падбухторваюць непаўналетніх да розных дзеянняў супрацьзаконнага характару або тых дзеянняў, якія носяць пагрозу для жыцця, зноў актывізавалася ў сацыяльнай сетцы Віцебску.

Тыдзень таму  ў абласны цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія» Горадні звярнулася мясцовая жыхарка, якая прывяла дачку з сурʼёзнымі парэзамі на целе. Аказалася, што дзяўчынка-падлетак наносіла сабе парэзы на загад адміністратара групы «Сіні кіт» у сацсетцы «УКантакце». У ходзе размовы спецыялістаў з дзяўчынкай высветлілася, што гульня доўжыцца 1,5 месяца, а ў канцы гульні, паводле belnovosti.by, падлетак мусіць скончыць жыццё самагубствам.

Нядаўна ў Віцебску яшчэ адна дзяўчына-падлетак, што гуляла ў небяспечшую гульню, паспрабавала скончыць жыццё самагубствам, але была выратавана. У пракуратуры Віцебску распавялі падрабязнасці дадзенага інцыдэнту: дзяўчынка па заданні гульні рэзала рукі лязом, пакінула перадсмяротную запіску ў сацыяльнай сетцыкі. Дзяўчына  збіралася саскочыць з даху дому, але была выратаваная міліцыянтамі. Пры гэтым падлетак вельмі шкадаваў, што не прайшоў гульню да канца. Яе адправілі на лячэнне ў абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі.

Следчы камітэт па Віцебску пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 146 КК РБ – давядзенне да самагубства

ВД, паводле belnovosti.by

Глядзі таксама
Каментары