«Гражданін, прайдзёмце!» Распавядзіце, як #маяміліцыя вас беражэ!


Вы сустракаліся з бязмежжам і амарльнымі паводзінамі беларускай міліцыі? А можа – наадварот, вам рэальна дапамаглі? Давайце збярэм рэальныя гісторыі на тэму «#маяміліцыя мяне беражэ»!

Пасля таго, як міліцыянты збілі журналіста Паўла Дабравольскага ды актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыцікава, інтэрнаўты пачалі згадваць пра свой досвед «узаемадзеяння» з беларускай міліцыяй. Гэта збіцці падчас апазіцыйных акцыяў, складанне ілжывых пратаколаў, перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Распавяду адну гісторыю пра збіцце. У 2007-м годзе мы ладзілі акцыю – 7-га лістапада хацелі ўскласці вянок з калючым д…

Posted by Ivan Shyla on 25 Студзень 2016

Часцяком у падобных сітуацыях, як і ў выпадку з Паўлам Дабравольскім, міліцыянты спрабуюць зрабіць вінаватым менавіта таго, каго яны самыя збілі.

«На законныя патрабаванні працаўніка міліцыі не рэагаваў» – такая фармулёўка была нават у справе гарадзенскага аднарукага інваліда, якога судзілі за тое, што ён пляскаў падчас «Маўклівых пратэстаў». Здараліся і кур’ёзныя выпадкі, калі міліцыянты ледзь не арыштоўвалі саміх сябе.

Распавядзіце сваю гісторыю ў сацыяльных сетках, або ў каментарах пад публікацыяй, дадайце хэштэг #маяміліцыя або #моямилиция – гэтак больш беларусаў змогуць даведацца пра тое, як паводзяць сябе беларускія праваахоўнікі.

Паводле вашых гісторый на belsat.eu з’явіцца матэрыял пра выпадкі амаральных паводзінаў ці незаконныя дзеянні беларускіх міліцынтаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў