Беларусы бяднеюць, а эканоміку чакае шок


Белстат падлічыў, наколькі змяніліся грашовыя прыбыткі насельніцтва Беларусі.

За студзень-чэрвень 2016 года яны знізіліся на 7 %, калі параўноўваць з такім жа перыядам мінулага года.

Прыбыткі беларусаў падаюць з пачатку 2015 года.

Эксперт мяркуюць, што ў 2016-2020 гадах рост прыбытках будзе вельмі сціплым.

«У цяперашняй пяцігодцы можна разлічваць на вельмі сціплы рост прыбыткаў насельніцтва пры адсутнасці эканамічных рэформаў. І нават калі яны адбудуцца, эфект мы адчуем няхутка, так што і ў гэтым выпадку прарываў у плане павелічэння прыбыткаў насельніцтва ў 2016-2020 чакаць не варта», – мяркуе эксперт Беларускага даследча-адукацыйнага цэнтру (BEROC) Кацярына Барнукова.

Дырэктар Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандр Чубрык кажа, што ў бліжэйшыя гады эканоміка Беларусі будзе расці на «лічаныя адсоткі».

«Ніякіх рэсурсаў, каб павышаць прыбыткі насельніцтва хуткімі тэмпамі, у дзяржавы няма», – адзначае Аляксандр Чубрык.

У той жа час Міністэрства эканомікі чакала, што рэальныя грашовыя наяўныя прыбыткі беларусаў у першым паўгоддзі 2016 года будуць на леташнім узроўні.

Як толькі беларусы пачнуць разумець, што крызіс – не цыклічны, а сістэмны, спажывецкія паводзіны зменяцца ў бок нашмат больш жорсткага ашчаджэння. А калі сілкаванне эканомікі за кошт запасаў насельніцтва зменшыцца – для яе гэта будзе чарговы шок, які, у сваю чаргу створыць дадатковы ціск на даходы людзей.

Відэасюжэт «Белсату» пра скарачэнне прыбыткаў

Больш падрабязна – у матэрыяле Станіслава Івашкевіча

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары