Грамадзяніна Малдовы не пусцілі ва Украіну праз георгіеўскія стужкі


Памежнікі Чарнавіцкага атрада сумесна з мытнікамі не прапусцілі ва Украіну грамадзяніна Малдавіі, які ўвозіў у краіну георгіеўскія стужкі.

Памежнікі Чарнавіцкага атрада сумесна з супрацоўнікамі мытні ўчора ў пункце пропуску «Мамалыга-аўта» на мяжы з Малдовай знайшлі забароненыя прадметы прапагандысцкага характару.

Фота pvu.gov.ua

У салоне аўтамабіля «Дачыя-Логан» грамадзянін Малдовы, які ехаў ва Ўкраіну, вёз пакет з 25 георгіеўскімі стужкамі. Акрамя стужак, падчас праверкі памежнікі выявілі ў малдаваніна ліхтар з убудаваным электрашокерам. Сам грамадзянін растлумачыў памежнікам, што стужкі яму нібыта падарылі ў Расеі падчас правядзення акцыі, аднак ён забыўся іх выкласці. Пра знойдзеныя прадметы праінфармаваныя праваахоўныя органы Чарнавіцкай вобласці.

У дачыненні да грамадзяніна Малдовы прынята рашэнне забараніць яму ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады.

ВД, паводле pvu.gov.ua

Стужка навінаў