Грамадзяніна Казахстану пасадзяць у турму за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на баку ДНР


23-гадовага Максіма Ярмолава асудзілі на 3 гады за ўдзел ва ўзброеным канфлікце ўва Украіне. Адбываць пакаранне Ярмолаў будзе ў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле следчых, малады чалавек амаль паўгода служыў у атрадах ДНР. Пракурор Багдат Байтурын, прасіў суд пакараць Ярмолава 4 гадамі пазбаўлення волі. Сам падсудны ў сваім апошнім слове прасіў не саджаць яго ў турму. Паводле Ярмолава, ён не ваяваў (быў ахоўнікам вайсковых падраздзяленняў), нікога не забіваў і добраахвотна вярнуўся ў Казахстан. Малады чалавек прызнаў, што ягоная паздка на Данбас была памылкаю.

Паводле следства, ў яго былі пазыўныя «Малой» і «Ерёма». Хлопец кажа, што пра канфлікт на Украіне даведаўся з тэлевізару і хацеў проста дапамагчы народу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391248″ img_size=”large”][vc_single_image image=”391256″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэта першы выпадак, калі казахстанскі суд вынес вердыкт адносна ўдзельніка ўзброенага канфлікту ва Украіне.

У Беларусі ніводзін з добраахвотнікаў ці наймітаў не сеў у турму ўласна за ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай краіны.[/vc_column_text][vc_column_text]

ЮВ, belsat.eu, паводле diapazon.kz

Стужка навінаў