Грамадзянін Узбекістану прыляцеў у Беларусь з 2,3 кг насвая


Мужчына прыляцеў у Беларусь авіярэйсам Ташкент – Менск.

Падчас мытнага надгляду ў нацыянальным аэрапорце ў асабістых рэчах пасажыра знайшлі пакеты з насваем.

З пачатку 2016 года мытная служба менскага аэрапорту канфіскавала 77,5 кг насваю. Усе спробы нелегальнага перамяшчэння былі зафіксаваныя на рэйсах Ташкент – Менск, паведамляе belta.by.

Насвай належыць да тытунёвых вырабаў, вытворчасць і рэалізацыя якіх у Беларусі забароненая.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары