Грамадзянін Грузіі перасякаў турэцкую мяжу з дзяўчынай у чамадане


Турэцкія мытнікі на прапускным пункце «Сарпі» на грузіна-турэцкай мяжы знайшлі ў валізцы 24-гадовага грамадзяніна Грузіі дзяўчыну.

Грузінскія медыі са спасылкай на турэцкія крыніцы пішуць, што падазрэнні выклікаў вялікі чорны чамадан, з якім грамадзянін Грузіі праходзіў пашпартны і мытны кантроль. Калі мужчыну папрасілі яго адкрыць, аказалася, што ўнутры знаходзіцца 27-гадовая грамадзянка Узбекістану. Трапіць у Турцыю яна спрабавала нелегальна, паколькі ўезд туды ёй быў забаронены.

«Інтэрфакс» падае, што абодва падарожнікі затрыманыя, а супраць іх завялі крымінальную справу.

ДД

Стужка навінаў