Грамадзяне ЕЗ не будуць інвеставаць і адпачываць у Крыме


Еўрапейскі звяз увёў санкцыі супраць часова акупаванай Аўтаномнай рэспублікі Крым.

Ад 20 снежня еўрапейцы і кампаніі Еўразвязу не могуць інвеставаць у прадпрыемствы ў Крыме ды Севастопалі, купляць нерухомасць і бізнес. Адпаведнае рашэнне апублікаванае на афіцыйным сайце Рады Еўразвязу.

Ад моманту ўвядзення санкцыяў турыстычныя аператары ЕЗ не могуць прапаноўваць свае паслугі ў гэтым рэгіёне, а круізныя караблі не будуць заходзіць у парты, за выключэннем экстранных выпадкаў. Гэта датычыць таксама ўсіх суднаў, што належаць ці ходзяць пад сцягам краіны-чальца ЕЗ.

Забаронена прадаваць крымскім фірмам шэраг тавараў і тэхналогій, у асноўным гэта датычыць тэлекамунікацыі, энергетыкі, разведкі і здабычы нафты і газу, іншых мінеральных рэсурсаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў