«Графіціста» Алега Ларычава зноў затрымалі і судзяць. Прысуд аб'явяць 6 чэрвеня


Куратара стрыт-арт праекту «Signal» Алега Ларычава разам з дзяўчынай Ганнай Новік затрымалі міліцыянты.

Хлопец і дзяўчына мелі фарбы і трафарэт з лагатыпам «Белага легіёна».

Як напісаў у «Тўітэры» Алег Ларычаў, затрыманне адбылося ў ноч з 3 на 4 чэрвеня. Сёння затрыманых, пасля начоўкі ў РАУС і на Акрэсціна, прывезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёну сталіцы.

Спачатку меркавалася, што іх будуць будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Менску, аднак пазней Антон Матолька паведаміў, што суд перанеслі на 14:00. Алега Ларычава і Ганну Новік вінавацяць у лаянцы матам і нанясенні графіці (то бок, шкодзе маёмасці).

Першай судзілі Ганну Новік. Дзяўчыну пакаралі штрафам у памеры 10 базавых велічынь.

У суддзе над Алегам Ларычавым ужо дзве гадзіны перапынку.

Прысуд абвесцяць 6 чэрвеня а 10:30. Суддзя Віталь Сямёнаў не вырашыў, як пакарае актывіста. Алега Ларычава выпусцілі да абвяшчэння прысуду.

У прыватнай размове АМАПаўцы распавялі, што ў іх быў загад сачыць за імі, распавёў Ларычаў «Беларускаму партызану». Таксама яны сказалі актывісту, што той « пакрыўдзіў нашага міністра», маючы на ​​ўвазе графіці з выявай Шуневіча ў форме НКВД. Ларычава таксама спрабавалі прымусіць напісаць яўку з павіннай за нанясенне розных патрыятычных надпісаў на графіці «Масква – Менск».

Алег Ларычаў у «Размове дня»

Раней Алег Ларычаў адсядзеў 5 содняў за нібыта «маханне рукамі ды нецэнзурную лаянку», да таго Ларычава аштрафавалі на 1150 рублёў за дамалёўку калючага дроту на мурале «Масква-Менск».

У пачатку Красавіка Алега Ларычава збілі невядомыя, нападнікаў не знайшлі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў