Графіці з Ганнай і Лявонам Вольскімі з'явілася на вуліцах Вільні


Стрыт-арт зрабілі ў раёне Ужупіс. Фота ў сваім «Facebook’у» змясціў дызайнер Ігар Назаранка.

Паводле аўтара задумы, ён выбраў гэтае месца не выпадкова.

«Лявон і Аня спыняліся ў кватэры, што месціцца ў гэтым доме. Да таго ж я лічу гэта канцэптуальным – Ганна паказвае Лявону шлях, а побач кавярня, якую яны вельмі любілі», – распавёў belsat.eu стваральнік графіці.

Ганна Вольская пэўны час была дырэктарам гурта N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекту «Крамбамбуля» і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсарам і нават акторкай у некалькіх праектах для тэлеканалу «Белсат».  Яна памерла 23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў