Граф Прушынскі хоча стаць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Газета «Народная Воля» апублікавала зварот графа Аляксандра Прушынскага да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Еўрарадыё».

Прушынскі заяўляе, што мае намер прыняць удзел у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Ілюзіяў наконт перамогі ён не мае, але ўдзел у прэзідэнцкай гонцы разглядае як магчымасць прапагандаваць свае ідэі.

Аляксандр Прушынскі прапануе браць у якасці прыклада для развіцця Беларусі Сінгапур.

«Дабрабыт грамадзянаў Сінгапуру вырас больш чым у 4 разы, а беспрацоўе складае не больш за 4 %. Грамадзяне Сінгапуру не з’язджаюць масава са сваёй краіны, як гэта робяць беларусы і палякі. Наадварот, у Сінгапур імкнуцца трапіць людзі з іншых краінаў, паколькі там добра зарабляюць», – адзначае Аляксандр Прушынскі.

Граф Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў маёнтку Рагозніца на Гарадзеншчыне. Разам з сям’ёй эміграваў. Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1990-х гадоў. Некалькі гадоў таму граф атрымаў беларускае грамадзянства.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў