Горш за вандалаў: Помнік Раналду «упрыгожылі» прозвішчам і гульнявым нумарам Мэсі


У Партугаліі невядомыя размалявалі помнік Крыштыяну Раналду.

Акрамя таго на помніку намалявалі «10» – нумар футбаліста «Берселоны», аргентынца Льёнэля Мэсі.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў панядзелак у партагальскім горадзе Фуншал – родным горадзе футбаліста мадрыдскага «Рэалу» Крыштыяну Раналду. У той жа дзень стала вядома, што Мэсі атрымаў узнагароду «Залаты мяч» за 2015 год, якую атрымлівае лепшы футбаліст свету. На другім месцы аказаўся акурат Раналду – самы галоўны супернік гульца «Барселоны».

Бронзавы помнік Крыштыяну Раналду зʼявіўся ў Фуншале ў 2014 годзе непадалёк ад музею футбаліста, важыць 800 кілаграмаў і мае вышыню 2,4 метры.

НМ, belsat.eu, паводле Sport.es

Стужка навінаў