У Горадні з’явіліся бескантактныя тралейбусы


Бескантактныя тралейбусы

25 студзеня каля будынку Гарадзенскага тралейбуснага ўпраўлення адбылося ўрачыстае адкрыццё новага маршрута пад нумарам 20. Там жа былі прадстаўлены гарадзенцам 5 новых «гібрыдных» тралейбусаў.

Тралейбусы, якія рухаюцца без «рагоў»

Распрацаваныя «Белкамунмашам» бескантактныя тралейбусы могуць рухацца як з дапамогай тралейбуснай электрасеткі, названай у народзе «рагамі», так і аўтаномным рухам. Захаванай энергіі хапае на адлегласць да 15 кіламетраў.

Генеральны дырэктар «Белкамунмашу» Уладзімір Кароль зазначаў, што распрацоўваўся праект каля 5 год ды ўжо быў правераны ў Маскве. Тралейбусу з функцыяй аўтобуса вельмі зручна аб’ехаць корак. У Горадні задзейнічаны будуць 4 з 5 тралейбусаў. Адзін з іх будзе заўсёды знаходзіцца ў рэзерве.

Новы маршрут для Горадні на аўтаномным руху

Тралейбусы павінны працаваць 16 гадзін у суткі, таму рэсурс падобнага тралейбуса – каля 15 год. На поўную падзарадку батарэі для аўтаномнага руху трэба каля 30 хвілін, зарадка адбываецца ў час руху. Ніякіх прыпынкаў для аднаўлення энергіі не трэба. Ужо ёсць прапановы абсталяваць «гібрыдам» частку звычайных тралейбусаў з гарадзенскага аўтапарку.

Новы маршрут №20 будзе пачынацца ў мікрараёне Вішнявец, пройдзе праз вуліцу Паўднёвую, праз вуліцу Кабяка да Індурскай шашы, затым па праспекце Кляцкова на вуліцу Брыкеля ды канчатковым прыпынкам будзе Дзевятоўка. Працягласць маршрута – каля 25 кіламетраў, з ім на аўтаномным руху тралейбус праходзіць 14 кіламетраў.

У Альшанку на бескантактным тралейбусе

Карыснымі могуць быць «гібрыдныя» тралейбусы і для запуску маршрута, які будзе пралягаць праз тэрыторыю, не аздобленую тралейбуснай электрасеткай. У патрэбны момант «рага» аўтаматычна складваюцца ды транспарт для руху пачынае спажываць захаваную энергію. Бескантактныя тралейбусы цалкам экалагічныя ды не зʼяўляюцца шкоднымі для навакольнага асяроддзя.

У недалёкім будучым, з дапамогай такіх тралейбусаў плануецца пракласці маршрут у мікрараён Альшанка, куды гарадзенцам зараз вельмі нязручна дабірацца. Магчыма, «гібрыдны» тралейбус у хуткім часе вырашыць гэтую праблему.

МД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары