Горадня: мужчына прыйшоў у суд і сказаў, што ў торбе нясе бомбу


Ахоўнік у гарадзенскім судзе запытаў у наведніка, што ён нясе ў торбе. «Бомбу», – адказаў той. На месца здарэння выклікалі АМАП, завялі крымінальную справу.

Інцыдэнт адбыўся 16 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну. Торбу ў мужчыны забралі, апынулася, самае небяспечнае, што там было – металічная каробка з двума падзарадкамі для тэлефонаў.

Тым не менш міліцыянты не ацанілі гумару і распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку». Самае строгае пакаранне за гэтае злачынства – 5 гадоў зняволення,3 але прадугледжаны і штраф.

МЛ, паводле s13.ru

Ілюстрацыйнае фота

Стужка навінаў