Горадня: канец драўлянай легенды?


Улады адрамантаваць не могуць, прадаць у прыватныя рукі – баяцца. Пад пагрозаю зносу апынуліся найбольш знакавыя прыклады гарадзенскага драўлянага дойлідства.

Роўна дзесяць год мінула ад зносу кварталу драўлянай забудовы на Залатой горцы па вул. Горкага ў Горадні. Сітуацыя з тым зносам у жніўні 2006-га была трагікамічнай. Гэтак яна выглядае і цяпер: будынкі пачатку ХХ ст. знеслі, каб пашырыць вуліцу, але ані вуліца, ані ходнікі тэрыторыі дамкоў не закранулі.[/vc_column_text][vc_column_text]Больш за тое: жыхарам вылучылі кватэры ў шматпавярховіках – то бок знайшлі для гэтага дзяржаўныя сродкі. Але на месцы будынкаў зараз нічога няма: атрымліваецца, грошы былі проста змарнаваныя. Гэтым разам пад пагрозаю зносу не проста старыя драўляныя дамы, але сапраўдныя помнікі, якіх, праўда, ні ў якіх спісах няма.

Чаму Горадня – не Бостан

Размова ідзе пра помнік міжваеннага драўлянага канструктывізму па вуліцы Горкага, 5 – прыклад рускага драўлянага мадэрну пачатку ХХ стагоддзя, дом па Валковіча, 23, а таксама багата аздобленыя драўлянай разьбой прыклады эклектыкі таго ж часу – дамы па Міцкевіча 7 і 9.[/vc_column_text][vc_single_image image=”294599″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_single_image image=”294772″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_single_image image=”294776″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Усе гэтыя будынкі на дадзены момант ужо адселеныя, але ў спісах нерухомасці на продаж не фігуруюць. Адзіная перспектыва – знос. Як мяркуюць краязнаўцы, са стратаю гэтых будынкаў на адметнай гарадзенскай драўлянай архітэктуры можна будзе ставіць кропку.

«Скептычна гляджу на лёс згаданых будынкаў, – тлумачыць гісторык Андрэй Чарнякевіч. – Усё проста: для дрэва патрэбныя спецыфічныя ўмовы выкарыстання, таму гэтыя будынкі «забітыя» ад пачатку. Чаму? З-за адсутнасці гаспадара. Калі параўнаць лёс драўлянай архітэктуры ў нас і ў Паўночнай Амерыцы (Бостан – цалкам драўляны горад), усё стае відавочным. Там гаспадары ёсць, у нас жа – увесь час змяняюцца».

Змаганне з прывідамі мінулага

Праблема яшчэ і ў тым, што кварталы з каштоўнай драўлянай архітэктурай – вул. Асіпенкі, Чкалава, Пярэселка і г.д. – сто гадоў таму знаходзіліся на перыферыі гораду. Таму цяпер яны не патрапілі ў агульную ахоўную зону старога гораду разам з камяніцамі XVI–XIX стагоддзяў.

На думку Чарнякевіча, разбурэнне ў гэтых раёнах драўляных будынкаў – гэта яшчэ паўбяды. Калі ж на іх месцы паўстануць сучасныя хмарачосы, будзе цалкам знішчаны культурны ландшафт, канчаткова знікне аўтэнтычная атмасфера, патрэбная як турыстам, так і самім гарадзенцам.

«Праблема драўлянай архітэктуры – гэта праблема культурнага выбару, – працягвае гісторык. – З аднаго боку, хата з дрэва – гэта хлеў, хлеў, вёска. З іншага – дрэва сёння стала паказнікам дабрабыту і раскошы. І мы апынуліся паміж двума шалямі: з аднаго боку змагаемся з прывідамі нашага мінулага, з іншага – робім усё, каб паказаць, наколькі мы заможныя».

Пазітыўныя выпадкі захавання драўлянай архітэктуры ў Горадні можна пералічыць па пальцах адной рукі: унікальны брыгіцкі лямус XVII ст., да якога толькі зараз даходзяць рукі рэстаўратараў, ды два дамкі пачатку ХХ стагоддзя – будынак з калонамі па вуліцы Мядовая, 3 ды «Дом Вагнэраў» па Дзяржынскага, 10. Больш аніякія драўляныя аб’екты ў Горадні не ахоўваюцца як спадчына.

Пазітыўны прыклад Кашубінцаў

У гэтай сітуацыі надзею дорыць прыклад драўлянай сядзібы ў Кашубінцах у Гарадзенскім раёне. Комплекс сядзібы разам з рэшткамі ландшафтнага парку доўгі час быў у заняпадзе, пакуль яго не вырашылі выкупіць у мясцовых уладаў гісторыкі Таццяна Касатая і Дзмітрый Герасюк, якія мелі намер стварыць там турыстычны аб’ект, які б прыцягваў турыстаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы ды Польшчы – да мяжы адсюль лічаныя кіламетры. Аднак улады не пайшлі на дамову, а выставілі будынак на аўкцыён.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=vKb7rrLGIf8″][vc_column_text]У выніку яго сёлета набыў прыватны пакупнік за $ 11,5 тысячаў: дзяржава аддала сядзібу за сімвалічную суму, але з іншага боку альтэрнатывай было знішчэнне сядзібы, якая не патрапіла ў спісы спадчыны, што знаходзіцца пад аховаю.

Узнікае пытанне: чым зносіць драўляныя помнікі, якія цяжка захоўваць, можа лепш прадаць іх прыватніку за $ 10-15 тыс.? Андрэй Чарнякевіч звяртае ўвагу на падводныя камяні такога кроку: «Каб зрабіць падобную камбінацыю ў межах адміністратыўнай сістэмы, патрэбная матывацыя. Для ўладаў гэта значыць рызыкаваць сваёй пасадай і нават свабодай. Гэта марока, непатрэбная, зрэшты, канкрэтнаму чыноўніку. Уявіце – набыў сабе нехта будынак, а ён надалей не лічыцца гісторыка-архітэктурнай каштоўнасцю. Гаспадар можа зрабіць з ім усё, што заўгодна. А гэта, не забывайце, – кавалак зямлі ў цэнтры гораду!».[/vc_column_text][vc_single_image image=”294785″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]На думку Чарнякевіча, Кашубінцы мелі шанец, бо гэта ўсё ж такі шляхецкая спадчына, будынак, які нават у канцы ХІХ ст. будаваўся як стылізацыя пад мінулыя часы – то бок ужо нешта неардынарнае. Больш ардынарныя праекты маюць мала шанцаў.

АК[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў