Горадня. Будаўнікі знайшлі на прыватным участку закапаны танк


Баявая машына часоў Другой сусветнай праляжала больш за 70 гадоў на адным з агародаў.

Інфармацыя пра тое, што пад зямлёй на ўчастку ляжыць танк, у Горадні была вядомая здаўна. Цяпер легенда пацвердзілася.

Падчас закладкі падмурка пад новы дом будаўнікі адкрылі цэлую калекцыю артэфактаў ваенных часоў – савецкія і нямецкія каскі, кола матацыкла і парэшткі бранятэхнікі.

Тэлеканал АНТ падае, што знаходкаю зацікавіўся гістарычна-культурніцкі комплекс «Лінія Сталіна».

Міхаіл Мятла, дырэктар па развіцці комплексу, кажа, што тракі хутчэй за ўсё – часткі нямецкага танка Panzerkampfwagen III.

ДД

Стужка навінаў