Горадня. АМАП уварваўся на лекцыю гісторыка і забраў яго разам са слухачамі


Цяпер лектар і адзін са слухачоў знаходзяцца ў РАУС.

У панядзелак у гарадзенскі «Цэнтр гарадскога жыцця» па вуліцы Савецкая, 3, дзе выступаў маскоўскі гісторык і анархіст Пётр Рабаў, уварваўся АМАП.

Адзін з затрыманых. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

А 16-й Рабаў павінен быў прачытаць лекцыю на тэму «Лібертарнай сацыяльнай думкі апошняй траціны XX – пачатку XXI стст». А 18:30 павінная была распачацца лекцыя «Нефармальны рух у Беларусі перыяду незалежнасці (1991–2010 гг.)».

Адзін з затрыманых слухачоў лекцыі Пятра Рабава пасля выхаду з Ленінскага РАУСу ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Сярод слухачоў былі анархісты. АМАП уварваўся праз 10 хвілінаў пасля пачатку першай лекцыі. Яны забралі каля 20 чалавек, разам з лектарам. Цяпер яны знаходзяцца ў Ленінскім РАУС. Таксама АМАП канфіскаваў 14 кніжак, якія Рабаў прывёз з сабой. У РАУС паехаў даваць тлумачэнні Павел Мажэйка, уладальнік «Цэнтру», – паведамілі гарадзенскія калегі нашага тэлеканалу.

На асабістай старонцы ўва «уКантакце» Пётр Рабаў прадстаўляецца як сучасны расейскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяння», кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэту (менавіта ў такой паслядоўнасці).

Затрыманыя падчас лекцыі выходзяць з будынку Ленінскага РАУСу ў Горадні. 9 кастрычніка 2017 года. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Каля 21-й стала вядома, што міліцыя адпусціла ўсіх, акрамя лектара і аднаго са слухачоў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары