Горад закінутых санаторыяў, дзе спыніўся час. Рэпартаж з Грузіі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”135920″ img_size=”large”][vc_column_text]Карэспандэнт «Белсату» наведаў колішні галоўны курорт Грузіі – Цхалтубу.

Да Кутаісі – сем кіламетраў. Некалі сюды штодня хадзіў хуткі цягнік з Масквы, месца для адпачынку было надзвычай папулярным. Тутэйшыя мінеральныя воды лечаць усё – ад рэўматызму да гіпертаніі. Таму ў гарадку была створаная цэлая сетка санаторыяў розных ведамстваў.

Печкі топяцца драўнінай з парку

Тут былі санаторыі Мінабароны, МДБ, а таксама лецішча Сталіна – больш высокі ўзровень уявіць цяжка. Паводле старажылаў, Сталін прылятаў сюды на кукурузніку ў суправаджэнні двух вайсковых верталётаў, а мясцовыя выходзілі паглядзець на «правадыра народаў» на трасу, якая вяла да шостай крыніцы – Сталін часам нават махаў рукой з машыны.

Калісьці – санаторый Мінабароны СССР, цяпер – «Цхалтуба Спа Рэсорт». Фотагалерэя:

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Зрэшты, ад былой раскошы зараз, бадай, нічога не засталося. Большасць санаторных комплексаў стаяць у руінах з 90-х гадоў. У іншых прыкладна ў той жа час засяліліся ўцекачы пасля чарговай гарачай кропкі на Каўказе. Яны жывуць там дагэтуль: з вокнаў велічных будынкаў у стылі сталінскага ампіру выходзяць трубы печак-буржуек, якія топяцца драўнінай з парку побач.

Едуць украінцы ды казахі, каб зірнуць на веліч «вялікай дзяржавы»

Адзіны санаторый, які не закранула Грамадзянская вайна і разруха 90-х – колішні санаторый Мінабароны, сённяшні «Цхалтуба Спа Рэсорт». Сем гектараў парку ды некалькі карпусоў з калонамі – амаль магнацкі палац, як на Беларусь. Адзін з ахоўнікаў узгадвае, што пасля развалу СССР тут нейкі час наўпрост стаяла вайсковая частка, таму ўсё і захавалася.[/vc_column_text][vc_single_image image=”136008″ img_size=”large”][vc_column_text]Санаторый знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і пакрысе прыводзіцца да ладу, будынак за будынкам. Турысты – пераважна ўкраінцы ды казахі, расейцаў мала. Прыязджаюць людзі ва ўзросце – падлячыцца ды зірнуць на рэха колішняй велічы «вялікай дзяржавы».

Спыніцца ў «пакоі Сталіна» танней, чым у звычайным

Мясцовая санаторная легенда – сталінскі пакой у адным з карпусоў «Спа Рэсорту». Туды нас праводзіць Гія, кіраўнік аховы.
«Усё засталося так, як было пры ім. Амаль нічога не кранулі», – тлумачыць наш праваднік. – «Тут, дарэчы, можна спыніцца нават. Корпус яшчэ не адрэстаўраваны, таму кошт ніжэйшы».[/vc_column_text][vc_single_image image=”135952″ img_size=”large”][vc_column_text]Вось так: пакой сталінскі, а кошт ніжэйшы. Абстаноўка, зрэшты, вельмі сціплая: спальня, зала ды кабінет з грувасткім пісьмовым сталом. З кабінета ёсць выхад на тэрасу – з пальмамі ў кадках ды ляпнінай на ўсходні манер.[/vc_column_text][vc_single_image image=”135956″ img_size=”large”][vc_column_text]Ці насамрэч спыняўся тут Сталін – даведацца немагчыма. Адныя перакананыя, што так. Іншыя кажуць, што пакой быў наўпрост падрыхтаваны для «айца народаў», калі б ён раптам сюды завітаў. «Сталінская дача» нібы месцілася зусім у іншым месцы.
У кожным выпадку дух часу захаваўся тут дасканала. Калі ідзеш па занядбаным корпусе, дзе са сценаў падае тынкоўка ды цячэ столь, падаецца, што вось-вось пачуеш з-за рагом тупат кірзавых ботаў ды вокліч: «Здравжэлаю!».[/vc_column_text][vc_column_text]АК

Стужка навінаў