Google заплаціць Еўразвязу штраф у 2,5 млрд еўра


Еўрапейская камісія аштрафавала Google за парушэнне антыманапольнага заканадаўства Еўразвязу.

Камісія палічыла, што карпарацыя злоўжывае дамінуючым становішчам на рынку пошукавых сістэм, паколькі пры фармаванні вынікаў пошуку тавараў дае перавагу ўласным сэрвісу Google Shopping.

«Тое, што рабіў Google, не адпавядае антыманапольным нормам Еўразвязу. Ён не даў іншым кампаніям шанцу на канкурэнцыю. І, што самае важнае, пазбавіў еўрапейскіх спажыўцоў магчымасці выбару паслуг», – заявіла еўракамісар па пытаннях канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.

BBC піша, што на тое, каб спыніць «незаконныя дзеянні», у Google ёсць 90 дзён. У адваротным выпадку карпарацыю аштрафуюць на суму, эквівалентную 5 % сярэднесутачнага абароту мацярынскай кампаніі Alphabet.

Штраф, прызначаны Google, стаў рэкордным сярод антыманапольных спраў. Да гэтага самы буйны штраф – 1 млрд еўра – далі кампаніі Intel у 2009-м.

ДД

Стужка навінаў