Google Vs Yandex: што шукалі беларусы ў сеціве ў 2016 годзе


 

Еўрабачанне, серыял «Фізрук», рэкламная гульня адной з гандлёвых сетак, купля кватэр у Менску і лабутэны – самыя папулярныя запыты.

Галоўнымі падзеямі па меркаваннях карыстальнікаў пашукавікоў Google і Яндэкс сталі міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2016» і Алімпійскія гульні ў Рыа. Карыстальнікі Google таксама цікавіліся спартыўнымі падзеямі: Еўра-2016, чэмпіянат свету па хакеі і 2016.

Галоўнымі падзеямі ўнутры краіны Яндэкс адзначыў рэкламную гульню адной з гандлёвых сетак, «Славянскі базар у Віцебску», адкрыццё візавых цэнтраў Польшчы і пераход на новую сістэму разлікаў за камунальныя плацяжы.

У катэгорыі «Персона года» па версіі карыстальнікаў Google першую пазіцыю заняў пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША Дональд Трамп.

Юзеры Яндэкс больш за ўсё шукалі ў сеціве спевака Сяргея Лазарава. Трэба заўважыць, што ў топ-5 запросаў Яндэкса ў гэтай катэгорыі таксама трапіў забіты Павел Шарамет.

Карыстальнікі сышліся ў меркаванні, што самай цікавай кінапрэмʼерай стала экранізацыя коміксу «Атрад самагубцаў». У першую дзясятку ў катэгорыі «Кінапрэмʼеры» таксама ўвайшлі блокбастар «Дэдпул» і мультыплікацыйныя фільмы «Зверополіс» і «Тайнае жыццё хатніх жывёлаў».

З запытаў у катэгорыі «Серыял года» наперадзе – «Фізрук» і «Мажор». Таксама сярод самых папулярных у беларусаў па версіях Яндэкс і Google – новыя сезоны «Маладзёжкі», «Гульні Прэстолаў».

Галоўнымі навінкамі для беларускіх карыстальнікаў сэрвісу Яндэкс сталі смартфоны Apple, Samsung і Xiaomi, а таксама дадатак MSQRD. Google такі запрос не аналізаваў.

Што больш за ўсе куплялі беларусы праз Інтэрнэт? Самы папулярны запрос у Google – «купіць кватэру ў Менску». Ніжэй у дадзенай катэгорыі: тэлефон, калыска б/у, шыны і ровар.

Яндэкс таксама прывёў цікавыя дадзеныя ў катэгорыі «Тэрмін года». Беларусы шукалі, што азначаюць «Лабутэны», «гамункул» і «дратуті».

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў