Журналісту Яўгену Меркісу прысудзілі штраф у 30 базавых «за онлайн» з Рагачова


Справу аб «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» разглядаў суд Савецкага раёну Гомля.

Нагадаем, што на Яўгена Меркіса быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 22.9 КаАП РБ ч.2 – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» – онлайн у Рагачове з акцыі недармаедаў.

Яўген Меркіс быў вядоўцам падчас відэастрымаў «Белсату» з акцыяў пратэсту супраць дэкрэту № 3 – у Віцебску, Гомлі і Рагачове.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў