Гомельцы пра затрыманне заробкаў: Пяты месяц не аддаюць. Прыйшлося звольніцца


Цягам мінулага года за затрымку заробкаў у Беларусі прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці больш за 4 тысячы асобаў з боку працадаўцаў. Такую інфармацыю падае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Найбольш складаная сітуацыя са своечасовымі разлікамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, якія складаюць 80 % ад агульнай колькасці даўжнікоў. Затрымліваюць заробкі таксама арганізацыі, якія падначаленыя міністэрствам архітэктуры, транспарту, адукацыі, канцэрнам «Беллегпрам» і «Беллеспаперапрам». Большасць арганізацыяў з запазычанасцямі заробкаў перад працаўнікамі мелі нізкую або адмоўную рэнтабельнасць.

«Белсат» распытаў жыхароў Гомля, ці затрымліваюць ім заробак. Большасць наракае на тое, што працадаўцы абяцаюць заплаціць, але не плацяць альбо вельмі затрымліваюць выплаты.

Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, летась ва ўсіх без выключэння вобласцях, а таксама ў Менску, былі зафіксаваныя факты запазычанасцяў па заробках.

Цягам мінулага года, у межах маніторынгу ведамства праверыла больш за 5,5 тысячаў арганізацыяў. Праведзенае правяранне выявіла 105 арганізацыяў, дзе заробкі складалі менш за мінімальны ўзровень аплаты. У сувязі з гэтым да адміністратыўнай адказнасці былі прыцягнутыя 92 асобы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў