Гомельцу, які збірае подпісы супраць дэкрэту аб дармаедстве, прыгразілі КДБ


Дзмітрый Сабураў збірае подпісы каля буйных гандлёвых цэнтраў ды ў іншых людных месцах.

У сваім Facebook ён напісаў, што ён заклікаў падпісацца за адмену дэкрэту каля «Мандарын Плаза» у Гомлі і яго прагнала адміністрацыя. Прадстаўнікі гандлёвага цэнтру адмовіліся што-кольвек тлумачыць, пагражаючы яму КДБ. Таксама адміністратарка «Мандарын Плаза» адмовілася патлумачыць свае паводзіны на камеру.

Дэкрэт закрануў сямʼю Дзмітрыя: у 2015 годзе ён працаваў не поўны год, а ягоную маці, якая працавала 30 гадоў на адным з прадпрыемстваў, скарацілі, таму яна таксама рызыкуе папоўніць шэрагі «дармаедаў».

Цяпер Дзмітрый вядзе на Youtube свой канал пад назвай «Беларускае поле эксперыментаў».

Кампанія збору подпісаў за адмену дэкрэту № 3 пачалася 17 студзеня. За чатыры дні петыцыя за адмену дэкрэту аб дармаедах сабрала больш 22 тысяч подпісаў.

Між іншым, засталося тры тыдні, каб сплаціць дармаедскі падатак.

«Марш недармаедаў» запланаваны на 15 сакавіка. Яшчэ адзін «Марш абураных беларусаў» пройдзе 17 лютага ў сталіцы – менчукоў на яго запрасіў Мікола Статкевіч.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў