Гомельскі касцёл будзе паказваць «сур'ёзныя» фільмы пад адкрытым небам


З 10 жніўня гомельскі рыма-каталіцкі прыход аднаўляе правядзенне кінапаказаў пад адкрытым небам, паведаміў katolik.life пробашч касцёла Юрый Варанко.

Папярэднія паказы збіралі каля 50 асобаў, у асноўным, моладзь.

«Для сеансаў традыцыйна абіраюць папулярныя, але сурʼёзныя фільмы, якія нясуць карысць для душы. Звычайнага забаўляльнага кіно не будзе ў касцёле і па той прычыне, што пятніца для каталікоў і ўсіх хрысціянаў – дзень смутку, калі вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста», піша выданне.

На выпадак дрэннага надворʼя кіраўніцтва прыходу прадугледзела магчымасць правядзення кінапаказаў у будынку касцёла.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў