Гомельскі бізнесовец, які выступаў за адмену «закону аб дармаедах», цяпер безпрацоўны


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/34wzrwybeCY”][vc_column_text]Дамагаўся адмены «дэкрэту аб дармаедах», а ў выніку сам не можа знайсці працы. Гамяльчук Віталь Юрчанка, які ініцыяваў вядомую онлайн-петыцыю супраць дэкрэту, цяпер збіраецца звярнуцца ў мясцовы цэнтр занятасці, каб самому не трапіць пад санкцыі закону.

Доўгія месяцы пошуку працы пакуль не прынеслі выніку. Са словаў гомельскага бізнесоўца Віталя Юрчанкі, ён выкарыстаў усе магчымыя спосабы, каб самому знайсці занятак, паводле сваіх кампетэнцыяў. Звяртаўся ў дзясяткі фірмаў і арганізацыяў.

ВІТАЛЬ ЮРЧАНКА, ПРАДПРЫМАЛЬНІК:

«Усе паціскаюць плячыма і ў адзін голас кажуць: на сённяшні дзень мы ў нічым не можам дапамагчы, мы скарачаем людзей. На маю думку, вакол стварылі нейкі вакуум».

Які з’явіўся, як не выключае сам бізнесовец, пасля ягонай ініцыятывы пачаць збор подпісаў пад інтернэт-петыцыяй з патрабаваннем адмены прэзідэнцкага дэкрэту № 3, які ў народзе атрымаў назву «закону аб дармаедах». Закон прадугледжвае немалыя падаткі, між іншымі для беспрацоўных, якія афіцыйна не зарэгістраваныя ў цэнтрах занятасці.

ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА, ПРАВААБАРОНЦА:

«У нашай краіне права на выказванне сваіх меркаванняў вельмі часта парушаецца. Той ці іншы грамадзянін не можа свабодна выказаць сваё меркаванне адносна тых ці іншых падзеяў».

Да падобнага кроку Віталя прымусіла тое, што сам ён яшчэ да гэтага стаўся беспрацоўным. Бізнесовец займаўся продажам дзіцячага абутку беларускіх брэндаў. Аднак бізнес, які вёў Віталь – збанкрутаваў. Са словаў прадпрымальніка, дзяржава зрабіла для гэтага ўсё неабходнае.

ВІТАЛЬ ЮРЧАНКА, ПРАДПРЫМАЛЬНІК:

«Мы прадалі свой дом і атрымалі сродкі, каб пачаць новае жыццё. Аднак новае жыццё на пачалося. Мы вырашылі падтрымаць беларускага вытворцу, уклалі грошы ў працу, якую мы пазней страцілі. Пачаць справу ад пачатку цяпер немагчыма».

На сёння пад петыцыяй супраць прэзідэнцкага ўказу падпісаліся звыш сарака дзвюх тысячаў чалавек. Пакуль пратэст людзей застаўся без увагі самога падпісанта, хоць пра наяўнасць такога звароту даўно ведае. Але ці здолее цяпер уладкавацца на працу сам ініцыятар петыцыі.

ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА, ПРАВААБАРОНЦА:

«Будуць спрабаваць даведацца, што гэта за чалавек. Не сакрэт, што ёсць у нас ідэалогія, якая адсочвае палітычна і грамадска-актыўных людзей. Канешне такім людзям будзе цяжка ўладкавацца на працу».(05:05)

А пакуль на прыкмеце вось гэты цэнтр занятасці ў Гомлі. Не выключана, што сюды, каб атрымаць афіцыйны статус беспрацоўнага і ў пошуку новай працы звернецца Віталь Юрчанка. Аднак некаторыя цэнтры ў Беларусі пачалі абмяжоўваць прыём на ўлік. У звязку з новым законам афіцыйная колькасць беспрацоўных павялічылася ў некалькі разоў.

Ян Бабіцкі[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў