Гомелская вобласць – аранжавы ўзровень небяспекі: надвор’е на 4–6 лютага


Надвор'е на 4-6 лютага

Сіноптыкі аб’яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі на большай частцы Гомельскай вобласці, уначы 4 лютага, у суботу. Чытайце далей, якое надвор’е чакаецца ў краіне цягам выходных.

4 лютага

Умовы надворʼя у суботу на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. На паўднёвы усход краіны будзе ўплываць маларухомы франтальны раздзел.

Чакаецца, што будзе воблачна з праясненнямі. Па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдзе снег, ноччу па Гомельскай вобласці – моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні слабы.

Тэмпература паветра ноччу ад -3 да -8, па поўначы пры праясненнях да -9–- 11, максімальная днём ад -1 да – 7. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

5 лютага

Надворʼе будзе фармаваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску. Але раніцай і днём пераважна па паўднёвай палове краіны адабʼецца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём пераважна па паўднёвай палове краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах будзе адзначацца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу ад -3 да – 10, па паўночным усходзе пры праясненнях да -13, максімальная днём паміж -1 і – 8.

6 лютага

У панядзелак пахаладае. Рэспубліка будзе знаходзіцца на перыферыі халоднага антыцыклону з цэнтрам над Карэліяй. На паўднёвы захад краіны будзе ўплываць франтальны падзел.

Пераважна па паўднёвым захадзе рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -6 да – 13, па паўднёвым захадзе Берасцейскай вобласці -4..– 5, у паўночна-ўсходніх раёнах яна панізіцца да – 15 ° С, ноччу пры праясненнях да -18.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары