Гомельская міліцыя знайшла тры кусты канопляў у доме грамадзяніна Расеі


Міліцыя зладзіла вобшук у прыватным доме ў Новабеліцкім раёне Гомля, дзе пражываў 47-гадовы грамадзянін Расеі.

Фота – uvd.gomel.by

Падчас вобшуку міліцыянты знайшлі «міні-цяпліцу» для вырошчвання канопляў і два грамы марыхуаны, паведамляе uvd.gomel.by. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконная вытворчасць наркотыкаў). Грамадзяніну Расеі пагражае абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Паводле Упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, расеец меў від на жыхарства ў Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў