Гомельская больніца для хворых на сухоты выглядае як пасля бамбавання


Аблупленая фарба і адбітая тынкоўка, цвіль і бруд. Так выглядае другое аддзяленне зачыненага тыпу гомельскай больніцы для хворых на сухоты на відэа, якое даслаў у рэдакцыю «Сильных новостей» пацыент установы.

Паводле мужчыны, які зараз знаходзіцца на лекаванні, уражвае не толькі стан аддзялення, але стаўленне да пацыентаў:

«Нават у плане прагулкі на вуліцы тут, як на СІЗА – вывелі на гадзіну два разы на дзень у дворык з калючым дротам і з санітарамі! А з нашай хваробай патрэбнае пастаяннае свежае паветра! З-за кратаў на вокнах яны не адчыняюцца цалкам», – цытуюць «Сильные новости».

ЛБ, belsat.eu, паводле пубікацыі gomel.today

Стужка навінаў