Гомельскага кіроўцу, які на аўтобусе заехаў у двор, могуць звольніць


Інцыдэнт здарыўся 17 лютага. Аўтобус, які следуе па маршруту № 19, заехаў у двор жылога дома.

Кіроўца паспрабаваў развярнуцца, аднак габарыты транспартнага сродку не дазволілі зрабіць адпаведнага манеўру, і мужчыну давялося выязджаць з іншага боку.

Паводле прадстаўнікоў аўтобуснага парку, кіроўца доўгі час працаваў на іншым кірунку і па звычцы прапусціў патрэбны паварот на праспект Перамогі, працягнуўшы рух па праспекце Леніна.

На рахунку 51-гадовага кіроўцы МАЗа за апошні месяц ёсць некалькі сур’ёзных парушэнняў. Таму яго чакае строгае пакаранне. Не выключана, што яго могуць пазбавіць працы.

ДР, belsat.eu паводле gomel.today

Стужка навінаў