Голы маладзечанец пад спайсам забраўся ў чужую кватэру, каб пагрэцца ў ваннай


Голы маладзечанец пад спайсам забраўся ў чужую кватэру, каб пагрэцца ў ваннай.

«Зусім голы, ён разбіў спачатку чужую машыну, каб сагрэцца, а калі гэта не дапамагло, разбіў у чужой кватэры балконныя шыбы, залез у кватэру і адразу накіраваўся ў ванну, уключыў гарачую ваду і сеў у яе», – цытуе начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС Сяргея Шытыку «Рэгіянальная газета».

«Цяпер спайс стаў дастаткова танным наркотыкам, − тлумачыць міліцыянт. − За 100 грамаў людзі плацяць каля 800 тысяч рублёў».

Сёлета ў Горадні маладзён забіў жанчыну. Малады чалавек кіраваў аўтамабілем у стане наркатычнага апянення.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў